Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітет імя А. С. Пушкіна

Цімафей Барысавіч Ліякумовіч нарадзіўся 11 ліпеня 1936 г. у г. п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1941–1944 гг. знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казахстане. У 1944 г. у Бранскай вобласці быў цяжка паранены ад выбуху снарада, цудам застаўся ў жывых. Вучыўся ў сярэдняй школе № 4 г. Мазыра. Школьнікам захапляўся літаратурай, шмат чытаў, выдатна пісаў сачыненні. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Смаленскага педагагічнага інстытута (1962).